Отличный рассказ сегодня на Хартии'97
14.03.7525 17:00


      Як я ішоў са Статкевічам па Менску
   Сустрэў сёньня Міколу Статкевіча. Ідзем па двары, каля Батанічнага, размаўляем.
   Раптам з пад'езда выходзіць чэл, у моднай куртцы, з лёгкай няголенасьцю, пад шафэ. Тыпаж такога бізнэсоўца, сярэдняй рукі, цяжка адпрацаваўшага мінулы дзень.
   Мінае нас, пасьля спыняецца, углядаецца ў Міколу і пытаецца:
   - Ізвініце, ліцо ваше знакома. Вы это... с власьцю змагаецесь?
   - Можна сказаць, што так, - заўважае Мікола.
   Чэл. глядзіць, пасьля пытаецца:
   - А можна я вашу руку пажму.
   Падыходзіць цісьне Міколу руку. Уважліва глядзіць на мяне, і цісьне руку таксама.
   Зноў глядзіць на Міколу і працягвае:
   - Уважаю. No pasaran! Падымае сьціснуты кулак.
   Мы ўсьміхаемся ў адказ. Паварочваемся ў розныя бакі, як рапітам чэл.:
   - Ізвініце, может быць па 50? - дастае з-пад курткі пляшку.
   - Не, шмат справаў на сёньня, - зазначае Мікола.
   - Панімаю, панімаю. No pasaran! - зноў угару падымаецца сьціснуты кулак.
   - Халера, зараз без шапкі прайсьці цяжкавата. Пазнаюць, спыняюць пагаварыць, ціснуць рукі.
   - Но так, - заўважаю я. Цяпер робіцца зразумелай вядомая фраза -- зоркі ня езьдзяць у мэтро.

АЛЕГ ДАШКЕВІЧ


Лучший курс обмена в банках Беларуси



Праздники славян
Праздники Белоруссии
посетителей : 1 © Rembo II